- кастравы
- кастравы, -ая, -ае. Содержащий костру.
А за імі (хмарамі) услед цягнулася зрэб'е, камякамі накіданае кастравае пачассе. Калюга. Бедны хлопец Кастусь, што каленьмі свяціў у апратцы кастравай, выспеў коласам буйным... Лужанін. Пад пальцамі чуваць суравы, кастравы кужаль. Пташнікаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.